

Каворкінгам “Капітал месца” — прэзентацыяй маладзёжных праектаў, у тым ліку ўдзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” — БРСМ і Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБренд” даюць старт новаму аднайменнаму культурна-эканамічнаму праекту, які скіраваны на прыцягненне інвестыцыйнага капіталу ў рэгіёны праз стварэнне і рэалізацыю новых брэндаў, заснаваных на мясцовай гісторыка-культурнай спадчыне.
Акрамя таго, праграмай прадугледжаны: работа пляцоўкі “Арт-лакацыя” з удзелам мастакоў, літаратурны фестываль “Нітка” і музычны этна-фэст, “Арт. Перформанс”.
Рэалізацыя праекта прадугледжвае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі, прадпрыемствамі краіны, пасольствамі краін, з якімі Беларусь мае агульнае гістарычнае і культурнае мінулае і працягвае актыўнае супрацоўніцтва.